Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў

 Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў

Слоўнік 

Герб - распазнавальны знак дзяржавы, горада, які змяшчаецца на флагах, манетах, некаторых дакументах.

Купец - чалавек, які валодае гандлёвым прадпрыемствам, займаецца гандлем.

Тапаніміка - навука, якая вывучае паходжанне назваў гарадоў, вёсак, рэк, азёр.


Дадатковы матэрыял

Як з'явіліся назвы нашых гарадоў?

1) Ад імёнаў першых пасяленцаў. 👉 Часцей за ўсё назва паселішча з'яўлялася разам з чалавекам, які выбіраў сабе месца для жылля. Да яго далучаліся іншыя, і паселішча брала сабе імя, прозвішча ці мянушку таго, хто першы паставіў тут хату. (Напрыклад, Адамаўка, Антонаўка). Са старажытных часоў дайшла да нас назва Турава на Прыпяці, імя Тура азначала славу і моц уладара, які заснаваў гэта паселішча.

2) Ад назваў рэк, на якіх будаваліся паселішчы. 👉 І простыя людзі, і ўладары-князі будавалі паселішчы абавязкова паблізу вады, бо ў гэты час рэкі былі амаль адзіным і галоўным шляхам, што злучаў людзей з людзьмі, вёскі з вёскамі, гарады з гарадамі, народы з народамі. (Напрыклад, Мінск - на рацэ Менка, Пінск - на Піне, Полацк - на Палаце, Віцебск - на Віцьбе)

3) Ад слова "агароджа". 👉 Назвы гарадоў Гародня, Навагрудак, Гарадзея пайшлі ад слоў гарадзьба, гарадзіць, агароджа. Паселішча агароджвалі ад захопнікаў высокімі сценамі, а вароты бралі на замок.

4) Ад віду дзейнасці жыхароў. 👉 Каля Слуцка ёсць вёска Лучнікі. Яе жыхары рабілі для войска лукі. Таму і зваліся лучнікамі. А ў Стралках, у Стрэльні, у Стрэлішчах жылі майстры, што выраблялі стрэлы і самі добра стралялі.


                                                     Старажытныя гарады Беларусі

         Полацк 862 г.

 
1) рэкі: Заходняя Дзвіна, Палата;
2) палачане;
3) полацкія гандляры;
4) шлях "з варагах у грэкі"

     Тураў 980 г.

1) князь Тур;
2) тур (дзікі бык);
3) рака Прыпяць.

                                                  Дадатковыя заданні

                                              Хто хоча стаць выдатнікам?

                                               Прапушчаныя словы



Комментариев нет:

Отправить комментарий