Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны

Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны

Слоўнік

Бацькаўшчына - краіна, дзе нарадзіўся сам чалавек і яго продкі (бацькі).
Ліцэй - сярэдняя (або вышэйшая юрыдычная) навучальная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі для сыноў дваран. 
Нашчадкі (рус. - потомки) - людзі будучых пакаленняў.
Спадчына (рус - наследие) - тое, што застаецца нашчадкам ад папярэдніх пакаленняў, нешта каштоўнае, дарагое.

Францішак Багушэвіч
Francishak Bahushevich - bf 1890 AD grey.jpg 
1. Нарадзіўся ў 1840 годзе.
2. Яго дзяцінства прайшло ў мястэчку Кушляны (нападалёку ад Ашмянаў) сярод сялянскіх дзяцей.
3. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, на Украіне скончыў юрыдычны ліцэй.
4. Працаваў судовым следчым на Украіне і ў Расіі, падтрымліваў просьбы сялян.
5. Пісаў вершы на беларускай мове пад подпісам Мацей Бурачок
6. У 1891 г. выйшаў яго зборнік "Дудка беларуская", у 1892 г. - "Смык беларускі".
7. Заклікаў берагчы і шанаваць родную мову: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!.."

Янка Купала
Yanka Kupala.jpg
1. Сапраўднае імя - Іван Дамінікавіч Луцэвіч (1882-1942 гг.).
2. Нарадзіўся ў вёсцы Вязанка Мінскай вобласці.
3. Яго творы перакладзены амаль на 100 замежных моў.
4. Творы працятыя любоўю да роднага краю, сваёй Айчыны, мовы, народа.
5. Яго іменем названы навучальныя ўстановы, бібліятэкі, паркі, вуліцы ў гарадах Беларусі, Нацыянальны акадэмічны тэатр у Мінску.
6. Помнікі Янку Купалу нават устаноўлены каля Нью-Ёрка, у Маскве.

Якуб Колас
Yakub Kolas.jpg
1. Сапраўлнае імя - Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (1882 - 1956 гг.).
2. Нарадзіўся ў вёсцы Акінчыцы Мінскай вобласці.
3. Пісаць вершы пачаў з 12 гадоў.
4. Імя Якуба Коласа атрымалі вуліцы ў гарадах Беларусі, бібліятэкі, плошча ў Мінску, драматычны тэатр у Віцебску.

Уладзімір Мулявін

1. Нарадзіўся 12 января 1941 года ў Свярдлоўску (Расія).
2. У дзіцячым узросце пачаў захапляцца музыкай.
3. Уладзімір Мулявін - спявак, гітарыст, кампазітар, акцёр.
4. Стварыў ансамбль "Песняры".
5. Народны артыст Рэспублікі Беларусь, , узнагароджаны ордэнам Ф.Скарыны.
6. У гонарУладзіміра Мулявіна ў Мінску названы бульвар, там яму ўсталяваны помнік.
7. 21 студзеня 2001 года ў Маскве на Алеі зорак закладзена зорка ў гонар Уладзіміра Мулявіна і ансамбля "Песняры".

Тэксты для дадатковага чытання
Запавет Францішка Багушэвіча
Нарадзiўся Францішак Казiмiравiч Багушэвiч у 1840 го­дзе на Віленшчыне, у фальварку Свiраны. Неўзабаве бацькi пераеxалi ў свой маёнтак Кушляны непадалёку ад Ашмянаў. Там прайшло Францiшкава дзяцінства. Там у ягоным сэрцы назаўсёды пасялiлася любоў да роднай беларускай зямлi i роднай мовы.
Скончыўшы юрыдычны лiцэй, ён працаваў у судзе i абараняў найперш інтарэсы сялян i гарадской беднаты. Простыя людзi паважалi яго за тое, што з беларусамi ён заўсёды гаварыў па-беларуску. I з любоўю называлi Францiшка Багушэвiча «мужыцкім адвакатам». Аднак яшчэ амаль ніхто не ведаў, што ён не толькі абараняў беларусаў у судах, але i складаў на беларускай мове вершы.
У 1891 годзе ўбачыла свет першая кніга Францішка Багушэвіча. Гэта быў зборнік вершаў «Дудка беларуская», выдадзены за мяжой. Кніга пачыналася з прадмовы, дзе Багушэвіч выказваўся ў падтрымку нашай роднай мовы, якую ўлада забараніла i ў школах, i ў друкарнях, i ў цэрквах ды касцёлах. Ён раіў чытачам вывучаць i іншыя мовы, але найперш ведаць сваю. Народ, што забыў сваю родную мову, ён параўноўваў з чалавекам, які хутка памрэ.
Праз год пасля «Дудкі беларускай» гэтаксама за мя­жой выйшла асобнай кніжкай апавяданне Багушэвіча «Тралялёначка», а следам за ім — новы зборнік вершаў «Смык беларускі».
Тым часам паэт атрымаў ад сваяка спадчыну. Грошы дазволілі Багушэвічу разлічыцца з пазыкамі i адбудаваць бацькоўскую сядзібу ў Кушлянах. Да нашых дзён захавалася гэта сядзіба, дрэвы, пасаджаныя рукамі паэта, старая капліца.
Памёр Багушэвіч у Кушлянах. Яго пахавалі ў суседніх Жупранах. Сябры i прыхільнікі таленту паэта ператварылі ледавіковы камень у помнік з надпісам-прысвячэннем.
Запавет Францішка Багушэвіча не забываць сваёй мовы, размаўляць на ёй, каб жыла Беларусь, мы павінны памятаць i сёння. Бо калі не будзе беларускай мовы, знікне i наша краіна (паводле У. Арлова).


 Імя на валуне
За паўктаметра ад вёскі Кушляны, што на Смаргоншчыне, побач з лесам, на схіле Лысай гары ляжыць гранітная глыба вялікіх памераў. На надземнай частцы валуна, якая ўзвышаецца на 1 метр 30 сантыметраў i мае ў даўжыню 2 метры 60 сантыметраў, высечана прамавугольная пляцоўка, а на ёй — словы: «Памяці Мацея Бурачка, 1900 г.». Надпіс зроблены лацінскімі літарамі.
Мацей Бурачок — псеўданім Францішка Багушэвіча. Псеўданім — гэта прыдуманае імя i прозвішча, якімі ча­сам карыстаюцца пісьменнік, артысты, мастакі.
Паэт правёў у Кушлянах апошнія гады свайго жыцця. Калі стала блага са здароўем, ён пакінуў службу. Пасяліўшыся ў Кушлянах, Багушэвіч палюбіў гэты куточак беларускай зямлі. Часта прыходзіў да каменя на схіле Лысай гары. Сюды, да валуна, у добрае надвор’е запрашаў ён сваіх сяброў i гасцей, тут яны сядзелі каля вогнішча, пілі гарбату, гутарылі. Але часцей за ўсё паэт прыходзіў на гэтае месца адзін. Расказваюць, што менавіта тут асабліва лёгка нараджаліся патрэбныя словы i радкі. Напісанае ён хаваў пад камень, а пасля, паклаўшы рукі ў кішэні, вяртаўся дадому, нібы з прагулкі.
Хоць i далёка жыў ад жандарскага вока, а ўсё роўна асцерагаўся.
Гавораць, у Першую сусветную вайну ў сядзібе паэта размясціўся нямецкі шпіталь. Аднойчы немцы знайшлі пад валуном скрутак спісанай паперы, разгледзелі яго i кінулі. Бачылі гэта сяляне, якія пасвілі кароў. Вецер раз­нёс тую паперу, нехта нават у руках яе патрымаў, але захаваць не здагадаўся. Зараз знаходка аднаго аркуша і таго скрутка стала б літаратурнай падзеяй.
Сябры i прыxiльнiкi таленту паэта ператварылi той валун у помнік з надпiсам-прысвячэннем Мацею Бурачку (паводле С. Тарасава).

Янка Купала нарадзiўся ў 1882 годзе ў фальварку Вязынка. Яго сапраўднае прозвiшча — Луцэвiч, а псеўданiм Купала ён узяў сабе, бо прыйшоў на свет якраз на старажытнае беларускае свята Купалле.
У будучага паэта рана памёр бацька. I малады Янка зведаў смак хлеба, заробленага сваiмi рукамi. Ён працаваў па гаспадарцы, быў xатнiм настаўнікам, пiсарам. Купала вучыўся на радзiме, потым у Пецярбургу i Маскве. Але яго галоўным «унiверсiтэтам» стала жыццё нашага на­рода. Купала з дзяцінства захапляўся народнымi песнямi i казкамi, беларускiмi легендамi i паданнямi.
Янка пачаў пiсаць на польскай мове, якую добра ведаў. Але ён хутка зразумеў, што найлепей i найцiкавей выказаць сваю душу беларус можа на роднай мове.
Першы зборнік паэзii Янкі Купалы называўся «Жалей­ка». За iм з’явiлiся новыя — «Гусляр» i «Шляхам жыцця». Купала ў сваix вершах i паэмах пісаў пра Беларусь, якая абуджалася да новага жыцця.
Ён стварыў таксама выдатныя п’есы — «Паўлiнка» i «Раскiданае гняздо». Быў майстрам перакладаў з iншыx моў. Напiсаў шмат артыкулаў, у якix абараняў родную мову i нацыянальныя правы беларусаў.
Цяпер на яго радзіме, у Вязынцы, знаходзіцца Купалаўскі мемарыяльны запаведнік. Адноўлена хата, у якой будучы паэт вучыўся хадзіць, з якой убачыў свет.
На Купалле ў Вязынцы заўсёды шмат гасцей. Весела праходзіць свята паэзіі. Паэты i артысты чытаюць вершы, а дзяўчаты ў карагодах спяваюць песні на словы Янкі Купалы (паводле У. Арлова, У. Ліпскага).



Ляўкі
Кожны год тысячы турыстаў едуць у вёску Ляўкі Аршанскага раёна, каб наведаць Купалаўскі мемары­яльны музей-запаведнік. Гэтая памятная мясціна звязана з імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У 1935 го­дзе ён выступаў тут перад сельскімі працаўнікамі. Прыгажосць тутэйшай прыроды так захапіла паэта, што ён выбраў месца для сваёй дачы на беразе Дняпра ля вёскі Ляўкі. Прыязджаў сюды ранняй вясной i жыў да позняй восенi. У Ляўках ён напісаў вядомыя вершы «Хлопчык i лётчык», «Лён», «Сосны», «Алеся», «Сонцу», «Госці”. У 1941 годзе Вялiкая Айчынная вайна ўварвалася ў мiрнае жыццё. Дача згарэла ў пачатку вайны.
Праз некалькi гадоў пасля вайны яе адбудавалi зноў, па фотаздымках i ўспамінах аднавiлi абстаноўку жылых пакояў, кабiнета паэта ў памяць аб iм. Побач з дачай адноўлены домiк шафёра, гараж. Наведвальнікі могуць убачыць аўтамабіль «шэўрале», як быў падараваны паэту згодна з рашэннем урада. Непадалёк, у будынку былога ляснiцтва, размясцiлася музейная экспазіцыя, прысвечаная жыццю i творчасці паэта. Тут захоўваецца каля 600 экспанатаў. Гэта кнiгi Янкi Купалы, выдадзеныя ў розныя гады, дакументы, лiсты, успамiны пра яго, фотаздымкі, матэрыялы пра яго сустрэчы з сябрамi.
Да стагоддзя з дня нараджэння паэта ў 1982 годзе ў Купалаўскiм мемарыяльным музеі-запаведніку ўстанавiлi скульптурную кампазiцыю «Восень паэта». На гранiтнай плiце — лаўка, а на ёй — фігура задумлiвага паэта. Да помніка паэту ўскладаюць кветкi мясцовыя жыхары, турысты, удзельнiкi абласнога свята паэзіі, якое кожны год праводзiцца ў гэтым памятным месцы (П Трафiмава, С. Трафiмаў).

Якуб Колас — гэта літаратурнае iмя Канстанцiна Мixайлавiча Мiцкевiча. Так ён падпiсваў свае мастацкія творы. А калi быў хлопчыкам, яго звалi Косцiкам, Костусем, Кастусём.
Ён нарадзiўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акіньчыцы, што каля Стоўбцаў. Калi Костусь вучыўся ў школе, заxапiўся паэзiяй Аляксандра Пушкiна, Мixаiла Лермантава, Мікалая Някрасава i сам пачаў складаць вершы. Бацька паслухаў сынаў верш «Вясна», расчулiўся i даў малому аўтару сярэбраны рубель. Тады Костусю шоў дванаццаты год. Здольнасцi Костуся заўважылi i знаёмыя бацькi, яны раілі працягнуць навучанне сына.
У 1898 годзе юнак пастуху ў Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю. Тут Костусь грунтоўна пазнаёмiўся з мастацкай літаратурай. На вечарынах выступаў з уласнымі вершамi. Спачатку пiсаў па-руску. Настаўнікі ўxвалiлi яго вершы i параiлi ствараць ix на роднай мове — беларускай.
Пасля заканчэння настаўніцкай семенарыі Канстанцiн Мiцкевiч працаваў настаўнікам на Палессi, а потым пад Мiнскам.
У вераснi 1906 года на старонках беларускамоўнай газеты «Наша доля» быў упершыню змешчаны яго твор — верш «Наш родны край». Першую кнігу вершаў Колас назваў «Песнi жальбы». Пасля яе ён узяўся пiсаць паэмы «Новая зямля» i «Сымон-музыка». Яны сталi найлепшымі творамі паэта. Якуб Колас таксама пісаў казкі, аповесці, раманы. Ён быў аўтарам некалькіх падручнікаў для школ.
Пазней Якуб Колас працаваў у Акадэміі навук. Ён
займа
ў пасаду віцэ-прэзідэнта— намесніка кіраўніка ўсёй акадэмііi адказваў за дзейнасць навуковых інстытутаў мовы, літаратуры, мастацтва, гісторыі, філасофіі. З Кандратам Крапівой i Пятром Глебкам складаў
сло
ўнік беларускай мовы.
У 1926 годзе Якубу Коласу прысвоілі ганаровае званне «Народны паэт Беларусі». Яго творы адзначаны дзяржаўнымі прэміямі. Але самай высокай узнагародай для пісьменніка стала народная любоў.
У апошнія гады жыцця Якуб Колас жыў у доме, які ад імя беларускага народа яму падараваў урад. Сядзіба знаходзілася ля галоўнага корпуса акадэміі. Пасля смерці пісьменніка — ён памёр 13 жніўня 1956 года — тут размяшчаецца Мемарыяльна-літаратурны музей (паводле А. Міраславіча). 


Відэафільм "Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны"


Дадатковыя заданні
1. Знайдзі словы і словазлучэнні, якія можна аднесці да Францішка Багушэвіча

QR Code
Спіс выкарыстаннай літаратуры, фотаздымкаў, ілюстрацый, відэазапісаў

1.     23 Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны [электронный ресурс]. – Режим доступа: -

         https://www.youtube.com/watch?v=5p_c5vuy5jU (дата  доступа 10.03.2020)

   2. Богушевич, Франциск Бенедикт [электронный ресурс]. – Режим доступа: -   -https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%BE%D0%B3%D1%83%D1%88%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87,_%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D0%B8%D1%81%D0%BA_%D0%91%D0%B5%D0%BD%D0%B5%D0%B4%D0%B8%D0%BA%D1%82

(дата  доступа 09.03.2020)

       3. Мая Радзіма – Беларусь. 4 клас : кніга для чытання /Г.У. Трафімава, С.А. Трафімаў: - Мінск.: Аверсэв, 2015 – 156 с. : іл. (Урок  у пачатковай школе)  
       4.  Мая Радзіма – Беларусь. Дапаможнік 4 клас/ Т.В. Казак, Н.А. Лісоўская. Пад рэдакцыяй Т.А. Сакаловай : - Мазыр “Содействие”, 2019.
         5.    Сем фактаў пра Мулявіна [электронный ресурс]. – Режим доступа: -

http://martsinovich.of.by/archives/tag/uladzimir-mulyavin  (дата  доступа 09.03.2020)

      6. Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь : вучэб. дапам. для 4-га кл. устаноў агул. сярэд. Адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.В. Паноў, С.В. Тарасаў. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2018. – 166 с. : іл.   
        7. Якуб Колас [электронный ресурс]. – Режим доступа: -

https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%AF%D0%BA%D1%83%D0%B1_%D0%9A%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D1%81 (дата  доступа 09.03.2020)

8.     Янка Купала  [электронный ресурс]. – Режим доступа: -


Комментариев нет:

Отправить комментарий