Пад сценамі старажытных замкаў

Пад сценамі старажытных замкаў
Слоўнік
Байніцы – адтуліна ў сценах крэпасці ці іншых абарончых збудаванняў для вядзення агню.
Брама – шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю замка.
Вежа – высокае і вузкае архітэктурнае збудаванне.
Замак – умацаванае жыллё князя.     
Крэпасць – умацаваны пункт з пастаяным войскам, узбраеннем і прыпасамі, прызначаны для абароны.
Палац – вялікі, раскошны, багаты будынак.
Радзівілы – старажытны род князёў.

Раней нашу краіну называлі краінай замкаў: у Беларусі налічвалася 116  замкаў, а сёння захаваўся 21.

Навагрудскі замак
Файл:Наваградскі замак восенню.JPG
        Замак у Навагрудку (Гродзенская вобласць) найбольш старажытны на беларускай зямлі. Замак закладзены на месцы гарадзішча  ў 11 стагоддзі на высокім узгорку (Замкавай гары), абкружаным ровам шырынёй 30 м і глыбінёй 4 м. Першапачаткова  (да сярэдзіны 13 ст.) замак быў пабудаваны з дрэва. драўляныя сцены рознай канструкцыі шмат разоў гарэлі, а затым узнаўляўся. У 16 ст. Навагрудскі замак меў 7 каменных вежаў і лічыўся адным з самых магутных. Да нашых часоў захаваліся толькі рэшткі адной з вежаў.

Лідскі замак
Лідскі замак. Гродзенская вобласцьЛідскі замак – абарончы фарпост на шляху крыжакаў – быў пабудаваны ў 14 ст..
        Ён узнік у тыя трывожныя часы, калі націск крыжакоў на беларускія і літоўскія землі дасягнуў найбольшай  моцы. Каб спыніць  крыжацкую навалу, князь Гедымін у 1323 г. загадаў будаваць у Лідзе каменны замак, які меў 2 вежы. Будавалі яго каля 5 гадоў. Зараз гэты замак адноўлены і прымае турыстаў.

Крэўскі замак
Картинки по запросу "крэускі замак" Картинки по запросу "крэускі замак"
У 30-я гады 14 ст. у Крэве быў пабудаваны Крэўскі замак. Сваім планаваннем  гэты цікавы помнік ваеннай архітэктуры нагадвае Лідскі замак, у якім таксама 2 вежы. Пра іх нават кажуць, што гэта замкі-блізняты. Да нашых часоў захаваліся толькі рэшткі гэтага замка.

Нясвіжскі замак
 Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс
Нясвіжскі палацавы замкавы комплекс знаходзіцца ў горадзе Нясвіжы Мінскай вобласці і з’яўляецца сапраўдным шэдэўрам архітэктуры. Будаваўся ён у некалькі этапаў. Каменны замак пачалі будаваць на месцы драўлянага ў 1583 г. па загадзе беларускага магната Радзівіла. На першым этапе будаўніцтва вёў італьянскі архітэктар Ян Марыя Бернардоні. Замак знаходзіўся недалёка ад горада, на ўзвышшы. Трапіць сюды можна было толькі праз драўляны мост. Замак быў умацаваны валам вышынёй да 20 метраў. Насупраць брамы знаходзіўся трохпавярховы палац. Нясвіжскі замак быў рэзідэнцыяй Радзівілаў і некалькі стагоддзяў з’яўляўся адным з самых буйных культурных цэнтраў. Тут ладзіді балі, захоўвалі бібліятэку, калекцыі карцін і зброі. Сёння палацава-замкавы комплекс у Нясвіжы ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны і чакае сваіх наведвальнікаў.

Мірскі замак
Мирский замок
Мірскі замак 29 лістапада 2000 г. быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
      Замак у мястэчку Мір Гродзенскай вобласці быў пабудаваны прыкладна ў 16 ст. на правым беразе рачулкі Міранкі. План замка нагадвае крышачку перакошаны чатырохкутнік. У кожным куце ўзвышаецца велічная вежа. Пятая вежа-брама мела пад’ёмны мост і каваную рашотку, якая хутка магла спыніць раптоўны напад. Замак быў добра прыстасаваны да агнястрэльнай абароны. Яго муры мелі два рады байніц, а вежы былі разлічаны на стральбу з цяжкіх гармат.
      Нягледзячы  на шматлікія разбурэнні (асабліва замак пацярпеў падчас вайны 1812 г.) Мірскі замак дайшоў да нашых дзён, адноўлены і зараз прымае турыстаў.

Відэафільм "Пад сценамі старажытных замкаў"




Замак
         Хто сёння не ведае велiчныx i прыгожых беларускix замкаў у Мiры, Нясвiжы, Лiдзе, Гродне, Навагрудку? Калісьці свой замак быў амаль у кожным горадзе. Да нашых дзён захаваліся адзiнкi.
        Замак — ад слова «замок». Будаваўся ён для таго, каб падчас вайны «замкнуць», абаранiць людзей i ix маёмасць ад непрыяцеля. Першыя замкі на Беларусi ўзнiклi ў другой палове 12 стагоддзя. Большасць з ix былi драўлянымі, бо дрэва ў той час было асноўным будаўнічым матэрыялам на нашай зямлі. Пазней пачалi выкарыстоўваць камянні i цэглу. Мураваныя сцены, зразумела, былі мацнейшыя i маглі вытрымліваць гарматны абстрэл.
         У замках простыя людзі не жылі. Тут знаходзіўся па¬лац караля, князя альбо якога іншага заможнага валадара. Пры ім абавязкова было войска. За сценамі замка хавалі дзяржаўную скарбніцу, запасы ежы i вады, зброю.
      У вайну рамеснікі i гандляры з горада, а таксама сяляне з навакольных вёсак імкнуліся як мага хутчэй схавацца ў замку. Яны ж потым разам з вайскоўцамі адбівалі варожы штурм.
       Замку было чым абараняцца! Ён абавязкова меў некалькі высокіх вежаў, на кожным паверсе стаялі гарматы. Часам вежу ставілі нават пасярод замка. Яна назы¬валася данжон. Прыклад такой вежы — Камянецкі слуп, больш вядомы як Белая вежа. З яе можна было страляць ва ўсе бакі. Апрача таго, па ўсёй даўжыні замкавых сцен будаваліся забралы (баявыя пляцоўкі), за якімі хаваліся абаронцы. Са сцен стралялі з лукаў, арбалетаў, невялікіх гармат, вылівалі ворагам на галаву кіпень i смалу.
        У 17 стагоддзі замкі паступова пачалі страчваць сваё вайсковае прызначэнне, бо супраць магутных гармат ніякія сцены выстаяць не маглі. I замкі ператварыліся ў прыгожыя i велічныя палацы, як у Нясвіжы.
       Мінулі стагоддзі, многія замкі разбурыліся ад часу альбо былі зруйнаваны людзьмі. Аднак некаторыя ўсё яшчэ стаяць. Сучасныя архітэктары-рэстаўратары аднаўляюць іх, каб адкрыць у замкавых мурах музеі.
       Калі ў вас будзе магчымасць, абавязкова выберыцеся на экскурсію ў Мір, Нясвіж, Ліду... Там вы ўбачыце сапраўдныя замкавыя сцены, зможаце душой дакрануцца да нашай гісторыі. (паводле С. Тарасава).

Беларусь — краіна замкаў
     Першыя замкі на Беларусі былі пабудаваны ў часы Полацкага княства ў Полацку, Брэсце, Гродне, Мінску, Слуцку, Магілёве i іншых месцах. Яны былі драўляныя i, як правіла, размяшчаліся на ўзвышшах у сутоках рэк.
       У першай палове 14 стагоддзя па загадзе вялікага князя Гедзіміна ў Вялікім Княстве Литоўскім былі узведзены першыя мураваныя замкі ў Лідзе, Крэве, Медніках, Вільне, Коўне. Усе разам яны ўтваралі своеасаблівую лінію абароны супраць крыжацкай навалы з захаду.
       Дзеля лепшай абароны некаторыя замкі будаваліся на забалочаных рачных паплавах, што стварала немалыя перашкоды пры нападзенні цяжка ўзброеных заходніх рыцараў. З цягам часу частка драўляных замкаў была перабудавана ў каменныя, каб вытрымаць нацiск заxопнiкаў.
        З 16 стагоддзя пачынаюць будаваць магутныя дзяржаўныя i прыватна-уласнiцкiя замкi — яны належалi багатым i знатным родам, толькi не велікакняжацкаму. Такiя замкi былi ўзведзены ў Навагрудку, Мiры, Гродне, Быхаве, Ляxавiчаx, Нясвiжы.
        Замкi размяшчалiся літаральна праз кожныя 30—40 кіламетраў, таму сучаснiкi нават называлi Беларусь краінай замкаў.
         У другой палове 16 стагоддзя з развіццём агнястрэльнай зброi, нацiску якой нават магутныя муры не маглі супрацьстаяць, аснову абарончых збудаванняў замкаў складаюць земляныя насыпы прамавугольнай цi квадратнай формы, з бастыёнамi — умацаванымі агнявымi пазiцыямi, вынесенымi за лінію вала (землянога насыпу), па кутах. Такія замкi называлiся бастыённымi.
        Да нашых часоў з таго багацця, на жаль, няшмат засталося. У гэтым вінаваты не толькi войны, але i наша ўласная няўвага. Замкi — агульнанародная гордасць. Дапамагайце i вы дарослым узнаўляць зруйнаваныя i захоўваць адноўленыя замкi (паводле Т. Нескаромнай).

Царква-крэпасць
         Што такое царква-крэпасць? Многія з вас задумаюцца. Царква — гэта пабудова, дзе людзi моляцца Богу. А крэпасць — дзе бароняцца ад ворагаў. Ці магчыма ix паяднаць у адно цэлае. Аказваецца, магчыма.
         Непадалёку ад горада Слоніма ў вёсцы Сынковiчы Зэльвенскага раёна ўзвышаецца царква Святога Ар¬хангела Мixаiла. Яна ўзгадвалася ў пісьмовых крынiцаx 600 гадоў таму. Некаторыя даследчыкi старажытнасцi мяркуюць, што пабудавалi яе ў пачатку 15 стагоддзя.
         Адно з паданняў называе заснавальнікам Сынковіцкага храма вялікага князя Вітаўта.
          Паланёнага Вітаўта прывезлі ў Крэўскі замак i пасадзілі пад моцную варту. А крыху раней тут быў забіты ягоны бацька — вялікі князь Кейстут. Вітаўт разумеў: яго чакае такая ж доля, бо хітры i жорсткі Ягайла, наступнік вялікага князя Альгерда, хацеў знішчыць свайго роднага дзядзьку i брата, каб завалодаць іх землямі. Князь Вітаўт пераапрануўся ў жаночае ўбранне i незаўважна пакінуў замак.
          Уцякаючы з палону, Вітаўт знайшоў сабе надзейны прытулак у ціхай лясной вёсцы на Гродзеншчыне. Перачакаўшы тут варожую пагоню, ён сабраў сваё вой¬ска i стаў з яго дапамогай адзіным уладаром Вялікага Княства Літоўскага — тагачаснай нашай дзяржавы.
          А праз 25 гадоў пасля свайго выратавання — у знак удзячнасці Богу i мясцовым людзям — вялікі князь загадаў пабудаваць у той вёсцы храм. Невядомыя дойліды выканалі волю Вітаўта — узвялі Сынковіцкую царкву-крэпасць. Сёння яна зачароўвае сваёй магутнасцю i прыгажосцю. Царква ўяўляе сабой выцягнуты прамавугольнік параметрамі 17 з паловай на 13 метраў.
          Сваімі паўтараметровымі цаглянымі сценамі i высокімі вежамі з байніцамі нагадвае старажытны замак. Заходнія вежы храма гранёныя, а усходнія — круглыя. Усярэдзіне іх знаходзяцца вінтавыя цагляныя лесвіцы, што вядуць да абарончых паясоў байніц, размешчаных у франтоне (трохвугольнай ці паўкруглай верхняй пярэдняй часткі сцяны) i дзвюх сценах пад дахам. Байніцы не толькі служылі для абароны, але i з’яўляліся своеасаблівым аздабленнем знешніх сцен крэпасці.
        Нішы на франтонах, круглыя вежы, высокі двуxсxiльны дах з вострым франтонам, стральчатыя аркi аконных праёмаў, зорчатае скляпенне... Усё гэта надае царкве яркасць i самабытнасць як аднаму з помнікаў сусветнага значэння. У царкву прыязджае шмат праваслаўных вернiкаў з розных куткоў Беларусi i нямала турыстаў з Італіі, Францыi, Швецыi, Японii, Галандыі, Сiнгапура i iншыx краiн свету.
       Чырвоныя цагляныя сцены Сынковiцкай царквы-крэпасцi, здаецца, абпалены полымем мінулых войнаў i палiты крывёю нашых продкаў. А расплюшчаныя вочы байніц з надзеяй глядзяць на нас, каб мы заўсёды памяталi сваю мінуўшчыну i бераглi мiр на зямлi (павод¬ле У. Мазго).

Дадатковыя заданні

QR Code


QR Code


Спіс выкарыстаннай літаратуры, фотаздымкаў, 

ілюстрацый, відэазапісаў
11. 15 Пад сценамі старажытных замкаў [электронный ресурс]. – Режим доступа:https://www.youtube.com/watch?v=WLHnGuKzyyI&list=PLHUxJHwmpBTMLZnhlrwszuu4lz6wWLHcF&index=2&t=0s (дата доступа 16.02.2020)
22. Крэўскі замак [электронный ресурс]. – Режим доступа: - https://www.radzima.org/be/fota/73051.html (дата доступа 16.02.2020)
 3. Крэўскі замак [электронный ресурс]. – Режим доступа: - https://www.radzima.org/be/object/kreuski-zamak.html  (дата доступа 16.02.2020)
 4. Лідскі замак [электронный ресурс]. – Режим доступа: - https://www.belarus.by/by/travel/belarus-life/lida-castle (дата доступа 16.02.2020)
   5. Лідскі замак [электронный ресурс]. – Режим доступа: - https://bizlida.by/news/top/news-4467  (дата доступа 16.02.2020)
 6. Мірскі замак [электронный ресурс]. – Режим доступа: - https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B8%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%BA (дата доступа 16.02.2020)
   7.  Мая Радзіма – Беларусь. 4 клас : кніга для чытання /Г.У. Трафімава, С.А. Трафімаў: - Мінск.: Аверсэв, 2015 – 156 с. : іл. (Урок у пачатковай школе)
 8. Мірскі замак [электронный ресурс]. – Режим доступа: - https://trakt.by/belarus/showplace/mirskiy-zamok/  (дата доступа 16.02.2020)
 9. Навагрудскі замак [электронный ресурс]. – Режим доступа: - https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:%D0%9D%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%B4%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%BA_%D0%B2%D0%BE%D1%81%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8E.JPG ((дата доступа 16.02.2020)
  10.  Навагрудскі замак [электронный ресурс]. – Режим доступа: -http://bel-art.by/pic3136.php  (дата доступа 16.02.2020)
 11. Нясвіжскі замак [электронный ресурс]. – Режим доступа: - https://www.belarus.by/by/travel/belarus-life/nesvizh-palace (дата доступа 16.02.2020)
 12.Нясвіжскіі замак [электронный ресурс]. – Режим доступа: - http://zviazda.by/be/news/20160819/1471598123-pa-ruinah-chasu-pryvidy-gistoryi (дата доступа 16.02.2020)
   13. Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь : вучэб. дапам. для 4-га кл. устаноў агул. сярэд. Адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.В. Паноў, С.В. Тарасаў. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2018. – 166 с. : іл.

Комментариев нет:

Отправить комментарий