Па
якіх законах жылі нашы продкі
Слоўнік
Веча – старажытны народны
сход, які збіраўся для вырашэння важных пытанняў.
Статут – збор
законаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Нашы продкі жылі
па законах:
1) Прыроды (не залежаць ад чалавека):
·
Змена
дня і ночы;
·
Змена
пор года.
2)
Жыцця (заснаваныя на правілах штодзёнага жыцця – няпісаныя законы):
·
Паважаць
старэйшых;
·
Не крыўдзіць
меншых;
·
Шанаваць
бацькоў.
Веча:
1) У часы Полацкага княства для вырашэння
важных пытанняў збіралася веча на галоўнай
плошчы горада, каб разам прыняць закон або важнае рашэнне.
2)
Законы
ці рашэнні прымалі не галасаваннем, а крыкам.
3)
Законы
не запісваліся.
4) Гэта былі грамадскія законы.
Дзяржаўныя законы (пісаныя):
“Руская праўда”
1) Дапамагалі людзі жыць у міры і згодзе.
2) Першыя пісаныя законы ва ўсходніх славян (Кіеўская
Русь) называліся “Руская праўда”. Гэтыя законы
склаў сын Рагнеды вялікі кіеўскі князь Яраслаў Мудры.
“Статут Вялікага Княства Літоўскага”
1)
Складзены ў 1588 г.
2)
Адзін з першых у Еўропе збор законаў.
3)
Напісаны на старабеларускай мове.
4)
Вызначаліся правы і абавязкі ўсіх
жыхароў ВКЛ.
5)
Адзін са складальнікаў – дзяржаўны дзеяч Леў Сапега.
6)
Самы перадавы на той час у Еўропе збор законаў, які
гарантаваў палітычную і эканамічную незалежнасць краіны.
7)
У ім пералічваліся віды звяроў і птушак, якія
знаходзіліся пад абаронаю дзяржавы (правобраз Чырвонай кнігі).
8)
Быў выдадзены на ўласныя сродкі Льва Сапегі.
9)
Закон бараніў правы людзей розных рэлігій.
10)
Гэты закон перакладалі і выдавалі ў іншых краінах.
11)
Дзейнічаў 250 гадоў
12)
Забараняў іншаземцам купляць землі ВКЛ.
13)
Забараняў знатнаму чалавеку беспакарана забіць простага
селяніна.
Леў Сапега i Статут Вялiкага Княства
Адзін з нашых славутых
суайчыннікаў — Леў Сапега, ураджэнец вёскі Астроўна, што недалёка
ад горада Бешанковічы на Віцебшчыне. Больш за трыццаць гадоў ён быў вялікім канцлерам — гэта значыць, другім чалавекам у дзяржаве пасля вялікага князя.
Таленавіты палітык добра разумеў, што краіна магутная тады,
калі жыве па мудрых i строгіх законах. Пад яго кіраўніцтвам быў напісаны i ў 1588 годзе
прыняты новы Статут Вялікага Княства Літоўскага — кніга, дзе былі сабраны ўсе законы нашай дзяржавы.
Статут умацоўваў самастойнасць
Княства. Ён забараняў іншаземцам купляць тут зямлю. Закон бараніў правы людзей розных рэлігій. Знатны чалавек не меў права беспакарана забіць простага
селяніна. За злачынствы супраць жанчын закон караў больш сурова.
Кожны вольны чалавек мог без перашкод выехаць за мяжу.
Ужо ў тыя далёкія часы нашы
прадзеды клапаціліся пра ахову
прыроды i яе багаццяў. У Статуце пералічваліся каштоўныя звяры i птушкі, якія знаходзіліся пад абаронай
дзяржавы. Не дазвалялася паляваць на зуброў, калі ў іх былі малыя дзіцяняты. Той, хто разбурыць сакалінае ці лебядзінае гняздо або заб’е бабра, заплаціць столькі грошай, колькі каштавалі два ці нават тры валы або кані.
Статут быў напісаны на беларускай
мове. Закон яшчэ раз пацвярджаў, што гэтая мова
дзяржаўная. На ёй вялі дыпламатычную
перапiску, складалi ўрадавыя дакументы,
выступалi дэпутаты на Сойме.
На свае грошы Леў Сапега выдаў Статут у
Вiленскай друкарні. Адтуль яго
развезлi па ўсім Княстве, каб
кнiга законаў заўсёды знаxодзiлася
пад рукой у таго, каму яна спатрэбщца.
Статут Вялікага Княства Лiтоўскага быў найлепшым зборам законаў у тагачаснай Еўропе. Яго
перакладалi i выдавалi ў іншых краiнаx. Па запiсаныx у
Статуце законах беларусы жылi некалькі стагоддзяў (паводле У. Арлова).
Відэафільм "Па якіх законах жылі нашы продкі"
Дадатковыя заданні
Спіс выкарыстаннай літаратуры,
фотаздымкаў, ілюстрацый, відэазапісаў
1. 16 Па якіх законах жылі нашы продкі [электронный
ресурс]. – Режим доступа: - https://www.youtube.com/watch?v=tobZX6A9SmI (дата доступа 19.02.2020)
2. Мая Радзіма – Беларусь. 4 клас : кніга для
чытання /Г.У. Трафімава, С.А. Трафімаў: - Мінск.: Аверсэв, 2015 – 156 с. : іл.
(Урок у пачатковай школе)
3. Мая Радзіма – Беларусь. Дапаможнік 4 клас/
Т.В. Казак, Н.А. Лісоўская. Пад рэдакцыяй Т.А. Сакаловай : - Мазыр “Содействие”, 2019.
4. Полоцкое княжество: христианство и
демократия [электронный ресурс]. – Режим доступа:
https://bchd.info/12421-polockoe-knyazhestvo-hristianstvo-i-demokratiya.html
(дата доступа 19.02.2020)
5. Рускае права [электронный ресурс]. – Режим доступа: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B0 (дата доступа 19.02.2020)
6.
Сапега,
Лев Иванович [электронный ресурс]. – Режим доступа: -
https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D0%B3%D0%B0,_%D0%9B%D0%B5%D0%B2_%D0%98%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87 (дата доступа 19.02.2020)
7. Статут Великого Княжества Литовского [электронный
ресурс]. – Режим доступа: - https://valiukenas.com/archives/1075
(дата доступа 19.02.2020)
8. Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь :
вучэб. дапам. для 4-га кл. устаноў агул. сярэд. Адукацыі з беларус. і рус.
мовамі навучання / С.В. Паноў, С.В. Тарасаў. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2018. –
166 с. : іл.
Комментариев нет:
Отправить комментарий