Князёўна з трыма імёнамі
Слоўнік
Князь – кіраўнік княства.
Князёўна -
незамужняя дачка князя.
Крэпасць – умацаваны пункт з узбраеннем і прыпасамі,
прызначаны для кругавой абароны і доўгай барацьбы ва ўмовах асады.
Манах (манахіня) – чалавек, які прысвяціў сваё жыццё
служэнню Бога.
Пакутнік – чалавек, які перанёс або пераносіць пакуты (вялікія
фізічныя або душэўныя мукі, мучэнні).
Хрысціянства – вера ў Ісуса Хрыста.
Гістарычныя
асобы
Рагвалод
Рагвалод быў
самастойным уладаром Полацкага княства і лічыўся адным з магутнейшых уладароў
ва Усходняй Еўропе. Рагвалод быў мужны і разумны кіраўнік. Пры ім Полацкае
княства ў 10 ст. стала адным з самых моцных сярод славянскіх княстваў, а Полацк
– адным са знакамітых гарадоў таго часу.
Ізяслаў – старэйшы сын Рагнеды, ад імя якога пайшла горада Ізяслаўль (Заслаўе). Пасля смерці маці працягнуў княжыцкую дынастыю свайго дзеда Рагвалода. Ён перасяліўся адтуль у Полацк. У летапісах пісалі пра Ізяслава, што гэта быў першы з князёў, які
ўмеў чытаць і любіў кнігі.
Рагнеда
Калі князёўне споўнілася 14 гадоў, да яе пасваталіся два
князі - Яраполк і Уладзімір, якія хацелі парадніцца
з полацкім князем. Рагнеда выбрала Яраполка. Уладзімір угневаўся і напаў з войскам на Полацк. Горад быў спалены,
князь Рагвалод і браты Рагнеды загінулі. Саму Рагнеду Уладзімір забраў з сабой
у Ноўгарад і прымусіў стаць жонкай. Князёўна хацела адпомсціць за гэта Уладзіміру і імкнулася
яго забіць. Пасля яе няўдалай спробы князь адправіў Рагнеду з Кіева пад Мінск са старэйшым сынам Ізяславам, які ўступіўся за маці
Князёўна з
трыма імёнамі
1.
Рагнеда –
полацкая князёўна, дачка князя Рагвалода
2.
Гарыслава –
жонка вялікага князя Уладзіміра
3. Анастасія -
манахіня
Рагнеда (Гарыслава) - маці
1.
Сын Ізяслаў
(полацкі князь)
2.
Сын
Мсціслаў (чарнігаўскі князь)
3.
Сын
Усевалад
4.
Сын Яраслаў
Мудры (наўгародскі і кіеўскі князь, заснавальнік роду Яраслававічаў)
5.
Дачка
Прадслава
6.
Дачка Мсціслава
7.
Дачка
Праміслава
Відэафільм "Князёўна з трыма імёнамі"
Тэксты для дадатковага чытання
За тысячу гадоў да нас у Полацку ўладарыў князь Рагвалод. Ягонае iмя некаторыя вучоныя тлумачаць
як «валадар рога». Відаць, бацькi назвалi
яго так, марачы, каб сын быў храбрым воінам i спрытным паляўнiчым. У тыя часы сiгналы на паляваннi падавалi з
рога.
Апрача Полацкага
княства iснавалi таксама Кiеўскае i Наўгародскае. У Кiеве кiраваў Яраполк, а ў Ноўгарадзе —
Уладзiмiр. Абодва iмкнулiся сябраваць з моцным Полацкам. Кожны хацеў, каб ягонай жонкай стала дачка полацкага князя —
прыгажуня Рагнеда.
Спачатку ў Полацк прыехалі сваты з Кіева. Рагвалод вырашыў,
што больш выгадна парадніцца з кіеўскім князем Яраполкам. Рагнеда,
выконваючы бацькаву волю, пачала рыхтавацца да вяселля i ад’езду у Кіеў.
I тут у Полацк
нечакана заявіліся сваты з Ноўгарада. Рагвалод паклікаў дачку i перад гасцямі запытаўся, ці хоча яна пайсці за Уладзіміра. Ганарлівая Рагнеда адмовілася і дадала: «Не хачу разуць
сына рабыніча».
Даведаўшыся пра гэта, Уладзімір страшэнна ўгневаўся i з вялікім войскам рушыў на Полацк. Ворагі напалі раптоўна, i князь Рагвалод не паспеў сабраць сваё войска У жорсткай
бойцы нашы продкі былі разбітыя. Чужынцы спалілі Полацк, забілі Рагвалода i ягоных сыноў. Рагнеду ж гвалтам князь Уладзімір забраў з сабой.
Пасля гэтага Уладзімір з войскам рушыў на Кіеў. Ён перамог у бітве брата Яраполка, загадаў забіць яго, а сам стаў князем кіеўскім. Там, у Кіеве, адсвяткаваў ён свой шлюб з Рагнедай. Людзі назвалі іх вяселле крывавым.
Пасля гэтага Уладзімір з войскам рушыў на Кіеў. Ён перамог у бітве брата Яраполка, загадаў забіць яго, а сам стаў князем кіеўскім. Там, у Кіеве, адсвяткаваў ён свой шлюб з Рагнедай. Людзі назвалі іх вяселле крывавым.
Па старадаўнім звычаі, жанчына, калі выходзіла замуж, мяняла імя. Рагнеда
назвалася Гарыславай, каб імя гэта нагадвала
аб тым, што слава Полацка згарэла. Пасялілі Гарыславу ў вёсачцы паблізу Кіева. Тут у яе нарадзіліся сыны i дочкі (паводле У. Арлова, К. Тарасава).
Чаму вяселле Рагнеды i Улaдзiмipa людзi называлі крывавым?
Чаму ў Рагнеды з’явілася новае імя?
Рагнеда кожны
дзень думала пра захопленую ворагамі родную зямлю.
Яна ўспамінала, як гарэў Полацк, як плакалi жанчыны i дзеці, якix
гналi ў палон. Аднойчы, калi
Уладзiмiр заснуў,
яна ўзяла меч, каб адпомсцiць за сваix братоў i бацьку.
Падышла да ложка, узмахнула мячом, цэлячы ў сэрца Уладзiмiра. Але
князь прачнуўся i пераxапiў руку з
мячом. У лютасці ён хацеў забiць
Рагнеду. На шум выбег са свайго пакоя старэйшы сын Ізяслаў. Хоць яму i было ўсяго сем гадоў, ён абараніў маці. Сказаў: «Бацька,
раней забi мяне!»
Князь астыў. А назаўтра абвясцiў: малодшых дзяцей Рагнеда не ўбачыць нiколi, а са
старэйшым сынам паедзе назад, на бацькаўшчыну, у невялiкую крэпасць, якую ён дорыць Ізяславу. Адсюль i пайшла назва горада — Заслаўе. Тады гэта быў глуxi кут пасярод
адвечнай пушчы, непраходных балот. Рагнеда i Ізяслаў пражылi тут год.
Уладзiмiр тым
часам прыняў xрысцiянства i распачаў хрышчэнне ва ўсix гарадах. Пасланае iм войска прыйшло i ў Заслаўе. У Рагнеды
аднялi сына, павезлi ў Полацк, а яе сілай пастрыглі ў манашкi i пад iмем Анастасii зачынiлi ў вузкай келлі. Цэлых дванаццаць
гадоў пакутавала былая князёўна ў няволi. Нарэшце Ізяслаў, якi ўжо быў князем полацкім, захацеў вызвалiць мацi.
I раптам Рагнеда памiрае ў Заслаўi, а роўна праз год пасля
яе смерці ў Полацку памiрае i Ізяслаў. Дзевяць стагоддзяў хвалюе людзей
загадка гэтай смерці — мацi i сына. Магчыма, абое сталi
аxвярамi змовы, атрымалi з кубкам пiтва смяротную атруту...
Сёння ўсе, хто наведвае старадаўняе Заслаўе, прыходзяць
да кургана Рагнеды, каб аддаць даніну памяці полацкай князёўне (паводле У Арлова, К.
Тарасава).
4. Філворд
5. Знайдзі пару.
Якія імёны насіла дачка полацкага князя Рагвалода?
А) Ефрасіння В) Саламона Д) Анастасія
Б) Рагнеда. Г) Гарыслава
2.
Напішы імя князя,
дачкой якога была Рагнеда.
3.
Хто пасватаўся да Рагнеды?
4.
Каго яна выбрала?
5.
Хто выратаваў Рагнеду ад помсты мужа і як?
6.
Як адпомсціў муж?
7. Напішы імя князя, ад якога паходзіць назва горада
Заслаўя, што пад Мінскам.
Спіс выкарыстанай літаратуры, ілюстрацый, фотаздымкаў
1. Великий князь Изяслав [электронный
ресурс]. – Режим доступа: - https://history.wikireading.ru/144411 (дата доступа 12.12.2018)
2. Мая Радзіма – Беларусь. 4 клас : кніга для
чытання /Г.У. Трафімава, С.А. Трафімаў: - Мінск.: Аверсэв, 2015 – 156 с. : іл. (Урок
у пачатковай школе)
3. Рагвалод [электронный ресурс]. –
Режим доступа: -http://zviazda.by/be/news/20160704/1467661124-ragvalod
4. Рагнеда. Трагедия полоцкой княжны : [электронный
ресурс]. – Режим доступа: - https://np.by/ragneda-tragediya-polotskoj-knyazhny/ (дата доступа 18.12.2018)
5. Рагнеда – биография, информация, личная
жизнь [электронный ресурс]. – Режим доступа: - http://stuki-druki.com/authors/Rogneda.php (дата доступа
18.12.2018)
6. Рагнеда Рагвалодаўна [электронный
ресурс]. – Режим доступа: - https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D0%B0%D0%B3%D0%BD%D0%B5%D0%B4%D0%B0_%D0%A0%D0%B0%D0%B3%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B4%D0%B0%D1%9E%D0%BD%D0%B0
(дата доступа 18.12.2018)
7. Рагнеда. Трагедия полоцкой княжны : [электронный
ресурс]. – Режим доступа: - https://np.by/ragneda-tragediya-polotskoj-knyazhny/ (дата доступа 18.12.2018)
8. Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь :
вучэб. дапам. для 4-га кл. устаноў агул. сярэд. Адукацыі з беларус. і рус. мовамі
навучання / С.В. Паноў, С.В. Тарасаў. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2018. – 166 с.
: іл.
Комментариев нет:
Отправить комментарий