Першыя друкаваныя кнігі


Першыя друкаваныя кнігі
                                    
Слоўнік
Асветнік – той, хто пашырае веды, асвету.
Друкар – работнік друкарскай справы.
Друкарня – прадпрыемства, у якім друкуюцца кнігі, газеты і іншыя выданні.
Кнігадрукаванне – спосаб размнажэння кніг, заснаваны на прысціканні паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы, што ўзнаўляе тэкст і ілюстрацыі.
Першадрукар – той, хто паклаў пачатак кнігадрукаванню.

10 фактаў пра Францыска Скарыну
Франциск Скорина
v Францыск Скарына – беларускі першадрукар, перакладчык, таленавіты пісьменнік, філосаф-мысліцель, вучоны, доктар медыцыны.
v Ведаў рускую, польскую, італьянскую, нямецкую і іншыя еўрапейскія мовы.
v Нарадзіўся ў 1490 г. у сям’і купца ў горадзе Полацку.
v Скончыў Кракаўскі ўніверсітэт, Падуанскі ўніверсітэт (Італія).
v Першую кнігу (“Біблія”) надрукаваў у 1517 г. у Чэхіі ў горадзе Прага.
v Заснаваў у Вільні першую друкарню. Надрукаваў "Апостал", "Малая падарожная кніжыца"
v У кнігах Ф.Скарыны кожная літара, з якой пачынаўся тэкст, упрыгожана малюнкам прадмета, назва якога пачынаецца з таго ж гука, што гэта літара абазначае (напрыклад, “К” – “Казляняткі”, “С” – “Скарпіён”). Ён зрабіў гэта для дзяцей, каб ім лягчэй запаміналіся літары. Таму Ф. Скарыну лічаць асветнікам.
v Памёр ва ўзросце 61 года.
v Помнікі Ф. Скарыну ў Беларусі ўзведзены ў Полацку, Лідзе і каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску.
v Падчас святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска скарыны ў Полацку адкрыўся музей беларускага кнігадрукавання.
                                          
4 факты пра Сымона Буднага
v Вучыўся ў Кракаве.
v У 1562 г. у Нясвіжы ў друкарні Мікалая Радзівіла выйшла кніга С.Буднага “Катэхізіс” (асновы веравучэння) – першае друкаванае выданне на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
v С.Будны лічыў, што ўсе людзі, багатыя і бедныя, павінны быць роўнымі перад законам.
v У Нясвіжы побач з былой друкарняй стаіць помнік Сымону Буднаму.

Хто першы надрукаваў кнігу па-беларуску?
Францыск Скарына — наш самы славуты зямляк. Ён i вучоны, i пісьменнік, i асветнік. Але самае галоўнае — ён першадрукар не толькі на Беларусі, а наогул на усіх усходнеславянскіх землях.
Нарадзіўся Францыск Скарына ў сям’і купца ў старажытнай сталіцы беларускай зямлі — Полацку. Тут ён атрымаў першапачатковую адукацыю, вывучыў лацінскую мову. У той час яна лічылася міжнароднай мовай навукі, на ёй чыталі лекцыі ва ўніверсітэтах усіх краін. Веданне лацінскай мовы адкрывала шлях да адукацыі.
Скарына скончыў Кракаўскi ўнiверсiтэт, а праз некаторы час — i Падуанскi ўнiверсiтэт у Iталii.
Скарына бачыў, што Еўропа больш адукаваная, чым усходнія землi i яго Радзiма. У Iталii, Германii было шмат кніг, бо ix стваралi ў друкарнях, а не перапiсвалi ад рукi.
I ён вырашыў друкаваць кнiгi на беларускай мове.
Францыск Скарына пазнаёмiўся з дасведчанымі друкарамi i ўзяўся старанна вывучаць ix майстэрства.
Ён напiсаў на Бацькаўшчыну лiсты i папрасiў багатых лю­дзей дапамагчы яму грашыма, каб набыць паперу, фарбы ды iншыя рэчы. Пачаць выданне сваix кнiг ён намерыўся ў сталіцы Чэxii, горадзе Празе, сярод блiзкага па мове i прыязнага да беларусаў народа.
6 жнiўня 1517 года Францыск Скарына выдаў сваю першую кнігу. Яна называлася «Псалтыр». Услед за ёю ён надрукаваў у Празе яшчэ 22 кнігі. Усе яны былi часткамi старажытнай кнiгi — Бiблii. Скарына сам перакладаў яе на зразумелую беларусам мову, бо не кожны, чытаючы Бiблiю, мог разумець напiсанае. Трапляліся невядомыя выразы, iншасказаннi. Каб дапамагчы зразумець гэта, Скарына ў кнігах пiсаў прадмовы, пасляслоўi. На па­лях кожнага тэксту тлумачыў асобныя словы, аздабляў старонкi гравюрамi, арнаментам.
Кнігі Францыска Скарыны былi першымі друкаванымi выданнямi не толькi ў беларусаў, але i ў іншых усходнеславянскix народаў. Таму вучонага палачаніна называ­юць беларускiм i ўсxоднеславянскiм першадрукаром.
Помнiк першадрукару даўно ўпрыгожвае цэнтральную полацкую плошчу. Імя славутага палачанiна ўшанаванае на мемарыяльных дошках у Кракаве, Падуi i Празе. Помнiк Скарыну адкрылi ў сталiцаx Чэxii i Беларусi. Адна з вуліц нашай сталiцы носіць iмя Францыска Скарыны (паводле У. Бутрамеева, У. Арлова, Л. Качанка).

 Сымон Будны
У вянку старых клёнаў i лiп у Нясвiжы стаіць помнiк. Бронзавы Сымон Будны горда трымае ў адной руцэ кнігу «Катэxiзiс», а другой нiбы перагортвае яе старонкі, запрашае пачытаць. Непадалёку ад помнiка знаxодзiцца друкарня iмя Сымона Буднага. Гэты чалавек многа зрабіў для нас, беларусаў.
Закончыўшы вучобу ў Кракаўскiм універсітэце, працаваў настаўнiкам у Вільні, быў пратэстанцкiм прапаведнiкам у Клецку. Затым пераехаў у Нясвiж, дзе заснаваў друкарню i выдаў у 1562 годзе «Катэxiзiс» — першую ў Беларусі кнiгу на роднай мове. Гэта кніга надоўга ста­ла падручнiкам для тых, хто любiў i шанаваў сваю мову, сваю гісторыю i культуру, свой народ.
Памёр Сымон Будны ў вёсцы Вішнева, што пад Валожынам, пакiнуўшы нам у спадчыну нямала твораў. Жыц­цё ён пражыў нялёгкае, поўнае трывог i клопатаў.
Сымон Будны выступаў супраць багатых людзей, якiя прыгняталi народ. Ён лiчыў, што ўсе людзі, багатыя i бедныя, павiнны быць роўнымi перад законам, перад судом. У той далёкі час рэлiгiя моцна ўплывала на жыццё людзей. Сымон Будны бачыў шмат недарэчнага ў вучэнні багасловаў i смела выкрываў ix. Ён быў перакананы, што душа памірае разам з целам, што на тым свеце няма ні пекла, ні раю. Трэба, каб кожны чалавек у жыцці кіраваўся розумам i сумленнем, а не страхам перад Боскай карай. Духавенства i ўлады праследавалі яго, зневажалі, а кнігі, выдадзеныя ім, спальвалі. Аднак нішто не магло зламаць волю аднаго з самых мужных беларускіх першадрукароў.

У Нясвіж часта прыязджаюць госці, прыязджаюць зблізку i здалёку. I ўсе прыходзяць сюды, да старых клёнаў i ліп, каб пакланіцца Сымону Буднаму за ўсё, што зрабіу ён для людзей (паводле М. Дзелянкоўскага).

Відэафільм "Пачынальнік кнігадрукавання"


 Дадатковыя заданні 
1. 
QR Code
2. 
Устаў прапушчаныя словы ў тэкст пра Францыска Скарыну
QR Code

Спіс выкарыстаннай літаратуры, фотаздымкаў, ілюстрацый, відэазапісаў
1.     20 Пачынальнік кнігадрукавання [электронный ресурс]. – Режим доступа: - https://www.youtube.com/watch?v=Aq56nns60xA&feature=emb_logo
(дата доступа 18.02.2020)
2.     Мая Радзіма – Беларусь. 4 клас : кніга для чытання /Г.У. Трафімава, С.А. Трафімаў: - Мінск.: Аверсэв, 2015 – 156 с. : іл. (Урок у пачатковай школе)
3.     Мая Радзіма – Беларусь. Дапаможнік 4 клас/ Т.В. Казак, Н.А. Лісоўская. Пад рэдакцыяй Т.А. Сакаловай : - Мазыр “Содействие”, 2019.
4.     Сымон Будны [электронный ресурс]. – Режим доступа: -  https://minsk-old-new.com/places/pamyatniki-i-skulptury/symon-budnyj-kratko (дата доступа 18.02.2020)
5.     Францыск Скарына [электронный ресурс]. – Режим доступа: -
            https://www.mgarsky-monastery.org/kolokol.php?id=2868  (дата     
            доступа 18.02.2020)
6.     Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь : вучэб. дапам. для 4-га кл. устаноў агул. сярэд. Адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.В. Паноў, С.В. Тарасаў. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2018. – 166 с. : іл. 


Комментариев нет:

Отправить комментарий