У
краіне майстроў і творцаў
Слоўнік
Ганчарства – майстэрства вырабляць з гліны посуд і
іншыя рэчы.
Кафля – керамічны выраб для абліцоўкі сцен і
печаў у выглядзе пліткі.
Кравец – майстар, які кроіць і шые адзенне.
Кросны – самаробны ткацкі станок.
Майстар – спецыяліст у нейкім рамястве, чалавек,
які дасягнуў высокага майстэрства ў сваёй справе.
Майстэрня – прадпрыемства па рамонце або вырабе
чаго-небудь.
Рамяство – вытворчасць якіх-небудзь вырабаў ручным
спосабам з дапамогай простых прылад. Прафесія, занятак.
Сталярства – майсэрства апрацоўкі драўніны і вырабаў
з яе.
Ткацтва – майстэрства вырабу тканін.
Шавец – майстар, які шые і рамантуе абутак.
Рамёствы, якімі
займаліся беларусы, у ранейшыя часы
v Шкляныя вырабы;
v Ганчарства (посуд, цацкі);
v Ткацтва (палатно, посцілкі, ручнікі,
хаднікі, паясы);
v Каляровая кафля;
v Разьба па дрэве;
v Выцінанка;
v Кавальства;
v Вышыўка (ручнікі, абрусы, адзенне);
v Роспіс (куфэркі, посуд, дываны);
v Пляценне з нітак, лазы, лыка, саломы (кошыкі,
лапці, паясы);
v Сталярства (мэбля, вуллі, лодкі, лыжкі,
граблі, куфры).
Старажытныя майстры:
Бондары – майстравалі бочкі, дзежкі, цэбры (рус.
вёдра).
Ганчары – рабілі з гліны міскі, талеркі, збаны,
кубкі і іншы посуд.
Гарбары – выраблялі скуры.
Збройнікі – выкоўвалі незаменныя на вайне сякеры і
мячы, кальчугі.
Кавалі – працавалі ў кузнях.
Касцярэзы – выразалі з косці грабяні, гузікі і
шахматныя фігуркі, бо старажытныя беларусы надта любілі гэту гульню.
Краўцы – шылі адзенне.
Лучнікі – выраблялі стрэлы з жалезным гартаваным
наканечнікам, ад якіх не ратавалі ні шчыты, ні кальчуга.
Ткачы – ткалі з ільняных і ваўняных нітак тканіны.
Шаўцы – шылі абутак.
Ювеліры – забяспечвалі жанчын і дзяўчат рознымі
ўпрыгожаннямі: пярсцёнкамі, бранзалетамі, каралямі.
7 фактаў пра слуцкія паясы
v Дарагія паясы для шляхты прывозілі з
усходніх краін, але ў 18 стагоддзі на беларускіх землях сфарміравалася ўнікальная
мастацкая з’ява – “Слуцкі пояс”.
v Першая майстэрня ўзнікла ў Нясвіжы, але па
распараджэнні Міхаіла Казіміра Радзівіла Рыбанькі ў 1750-я гады яе перанеслі ў
Слуцк, які здаўна славіўся ўмелымі ткачамі.
v У час росквіту ў Слуцку штогод выпускалі
каля 200 паясоў вельмі тонкай работы.
v Лічаць, што сёння ў свеце захавалася каля
тысячы слуцкія паясоў. Амаль усе яны знаходзяцца за межамі Беларусі: у музеях
Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы, у прыватных калекцыях.
v Беларускія музеі захоўваюць 11 слуцкіх
паясоўрозных гадоў вырабу і рознага стану, а таксама шматлікія фрагменты.
v Слуцкі пояс складваўся ўдвая і меў 4 грані
– на 4 выпадкі жыцця: вяселле, пахаванне, урачытасць і паўсядзённая носка. Магнат
перагортваў яго ў залежнасці ад выпадку.
v Каштоўныя (цяжкія) паясы з залатымі ці
срэбранымі ніткамі ткалі толькі мужчыны.
Такія розныя паясы...
Сэрца замірае ад
захаплення, калі
на святочную сцэну выходзяць у
нацыянальных строях танцоры ці спевакі. З вясёлкавымі паясамі на белых
кашулях-вышыванках.
Пояс — доўгая вузкая паласа тканіны ці скуры.
Можна сказаць, што пояс служыў чалавеку ўсё жыццё, ад нараджэння да смерці. Мяккім поясам, як пялёнкаю, спавівалі дзіця ў калысцы. Пояс дарылі маладой на вяселлі, а яна, у сваю
чаргу, павязвала паясы родзічам жыніха. Гаспадар, ідучы ў лес, засоўваў за пояс нож або
сякеру.
Паясы
вядомыя
з глыбокай старажытнасці. Іх рабілі са скуры, ільну, воўны, шоўку. Магнаты i гарадская знаць насілі паясы нават з
серабра i золата. Аздобленыя ўзорамi,
яны казачна глядзелiся на дарагіх уборах.
Iснавалi паясы вялікія,
плеценыя, вязаныя, тканыя. Кароткiя i доўгiя, да пяцi метраў. Імі, будзённымi i святочнымi,
падпярэзвалi кашулi i
верхняе адзенне. Цешылi вока
яркiя колеры. Асноўны, чырвоны, у арнаменце чаргаваўся з чорным, сiнiм,
зялёным,
белым. Канцы паясоў аздаблялiся кутасамi, пампонамi, мудрагелiста вытканымі надпiсамi.
Чалавек, туга падпяразаны поясам, i прыгажэў увачавiдкi, i як бы танчэў, рабiўся вышэйшым. На ўласным вопыце, мабыць, пераканаўся xтосьцi
дасцiпны i перасцярог
не то жартам, не то ўсур’ёз: «Без пояса жывот расце».
На
ўвесь
свет праславiлiся слуцкія паясы. Іх ткалi з шаўковых, залатых i сярэбраных нiтак (паводле М. Маляўкі).
Наша
зямля заўсёды была багатая на таленты. А
попыт на паясы быў вялікі, i пачалi вытворцы паясоў аб’ядноўвацца ў цэxi, а пасля i ў буйныя мануфактуры — у Слоніме, Капылi,
Слуцку.
У сярэдзіне 18 стагоддзя
вырашылi князi Радзiвiлы заснаваць на Беларусi сваю ўласную мануфактуру
для вырабу залатых паясоў. Паслалi мясцовых мастакоў Тамаша Хаецкага ды Яна Гадоўскага ва ўкраiнскi горад
Станіслаў (цяпер Івана-Франкоўск) пераймаць вопыт.
Там ужо некалькi гадоў выраблялi
паясы паводле Усxоднix узораў. Па таленавітых распрацоўках гэтых мастакоў пачалi
працаваць спярша фабрыка ў Нясвiжы, а пасля i мануфактура ў Слуцку. Тады i з’явiлiся першыя
залатыя слуцкiя паясы — шаўковыя з залатымi цi сярэбранымі
нiткамi.
Так
званыя цяжкiя паясы выраблялi мужчыны, вольныя рамеснікі. З-пад ix рук выxодзiў цуд: шырокія i вузкiя, аднабаковыя i двухбаковыя, вагой ад 12 да 200 грамаў золата i да 47 грамаў серабра. А ткалi па зборы тых узораў, якія распрацоўвалi прыдворныя радзiвiлаўскiя мастакi.
Мастацкі эскiз, выкананы ткачом, цанiўся так высока,
што майстру дазвалялася ставіць свае ініцыялы на поясе,
бы мастаку на карціне.
Паясы аздабляліся мясцовымi
выявамi i матывамі. На ix расцвiталi васiлькi,
канюшына i незабудкi...
Любiмыя колеры слуцкix майстроў, па якіх ix вырабы пазнаюць праз стагоддзі аранжавы з сiнiм,
залаціста-жоўтым або аранжавы
з карычневым i жоўтым; ружовы з
блакiтным, зялёным i
залацiстым;
чырвоны з залаціста-жоўтым, чорным, сiнiм,
зялёным.
А крыху пазней сталi эксперыментаваць i з палосамі. Замест чаргавання аднолькавай шырыны палос, якiя адрознiвалiся колерам i арнаментам, сталi ўжываць складаную сістэму палос, кантрасных па памеры i арнаменце, i колеры паясоў
сталi больш яркiмi — такога нідзе ў свеце не рабілі. На паясах часта ставiлi пазнаку лацiнскiмi лiтарамi «Мяне зрабiў
Слуцк» цi iмя ткача (паводле В. Паўлючэню).
Відэафільм "У краіне майстроў і творцаў"
Дадатковыя заданні
1.
Спіс выкарыстаннай літаратуры,
фотаздымкаў, ілюстрацый, відэазапісаў
1. 21 У краіне
майстроў і творцаў [электронный ресурс]. – Режим доступа: - https://www.youtube.com/watch?v=68lJLpCLZ84&t=11s (дата доступа
08.03.2020)
2. Polish noblemen scarf
18th century [электронный ресурс]. – Режим доступа: - https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:Polish_noblemen_scarf_18th_century.jpg (дата доступа 08.03.2020)
3.
Абласное
свята традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» кнігадрукавання [электронный
ресурс]. – Режим доступа: - http://cultur.by/content1/ablasnoe-svyata-tradycyynyh-mastackih-ramyostvau-sluckiya-payasy-2 (дата доступа
08.03.2020)
4 4. Мая Радзіма –
Беларусь. 4 клас : кніга для чытання /Г.У. Трафімава, С.А. Трафімаў: - Мінск.:
Аверсэв, 2015 – 156 с. : іл. (Урок у
пачатковай школе)
5. Мая Радзіма –
Беларусь. Дапаможнік 4 клас/ Т.В. Казак, Н.А. Лісоўская. Пад рэдакцыяй Т.А.
Сакаловай : - Мазыр “Содействие”, 2019.
6. Слуцкія паясы [электронный
ресурс]. – Режим доступа: -
https://www.belarus.by/by/press-center/photo/i_14592.html?page=5 (дата доступа 08.03.2020)
7. Чалавек і свет.
Мая Радзіма – Беларусь : вучэб. дапам. для 4-га кл. устаноў агул. сярэд.
Адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / С.В. Паноў, С.В. Тарасаў. – Мінск
: Выд. цэнтр БДУ, 2018. – 166 с. : іл.
Комментариев нет:
Отправить комментарий