Дадатковыя заданні па беларускай мове
Тэма "Прыметнік"
1. Запішы, устаўляючы літары. Падкрэслі хвалістай лініяй прыметнікі
Усе с__ены Спаса-Ефрасінне(у/ў)скай
царквы (у/ў)сярэ__іне пакрытыя дзівоснымі
фр_скамі. Стараж_тныя фарбы цудо(у/ў)на
захаваліся. У той час мастакі
рабілі іх
самі. З настою паленых яловых шышак атрымлівалася,
напрыклад, добрая фіялетавая фарба, а з паленай кос__і —
сіняя са смарагдавым адлівам.
Тэма "Аднародныя члены сказа"
1. Запішы, устаўляючы літары. Падкрэслі аднародныя члены сказа
Усё
жы(ц/цц)ё Ефрасіння Полацкая служыла асве_е свайго народа. У адкрытых ёю школах, апрача
чыта(н/нн)я, піс(?)ма i лічэння, __еці вывучалі гісторыю,
грэчаскую i ла_інскую мовы.
Найбольш здатных хлопчыка(у/ў) i
дзя(у/ў)чынак вучылі складаць вершы. Часта (у/ў)рокі право(д/дз)іла сама
асветніца.
2. Запішы, устаўляючы літары. Падкрэслі аднародныя члены сказа
Крыж Ефрасінні
Полацкай (у/ў)трымліваў шмат каштоўнас_ей: кроплі крыві Ісуса Хрыста, кавалачак крыжа Гасподняга, драбок каменя ад дамавіны (рус. гроб) Багаро__iцы, выявы Сына Божагага і яго Маці. Крыж (у/ў)прыгожаны залатымi, сярэбранымi плас_інамі, кашто(у/ў)нымi камянямi.
3. Запішы, устаўляючы патрэбныя знакі прыпынку. Падкрэслі аднародныя члены сказа, злучнікі абвядзі ў кружок.
З лукам не толькi ваявалі але i смела xадзiлi
паляваць на буйнога звера а па дарозе часам маглі
зрэзаць стралою гуся качку або чаплю.
Тэма "Склад слова"
1. Выпішы роднасныя словы парамі. Выдзеленыя словы разбяры па саставу
Ганчары рабілі з глiны мiскi, талеркi, збаны, кубкi i iншы посуд. Ткачы ткалi з iльняныx i ваўняных нiтак тканiны. Краўцы шылi адзенне, а шаўцы — абутак. Абутак
быў тады скураны. Жаночыя i дзiцячыя чаравiчкi вышывалi каляровымi ніткамі. Гарбары выраблялi скуры. Ладзейнiкi будавалi тагачасныя караблi — ладдзi i стругi. Жарнасекi высякалi з цвёрдага каменю жорны, а з мяккага — вастрыльныя брускi, абразкі ды крыжыкi.
Тэма "Назоўнік"
1. Запішы, устаўляючы літары. Над назоўнікамі вызнач склон. У першым сказе падкрэслі галоўныя члены сказа.
Сярод усіх майстроў князь i дружыннікі асаблiва паважалi збройнiкаў. Яны выкоўвалi незаменныя на вайне сякеры i мячы, прычым такiя вострыя, што iмi можна было галіцца (рус. бриться). У баi ваяра абараняла ад варожага ўдару
кальчуга. Яе рабілі з маленькіх
жалезных кольцаў. Толькі на
адну кальчугу ix патрабавалася
ажно 60 тысяч.
Комментариев нет:
Отправить комментарий