Усяслаў Чарадзей
Слоўнік
Булава - дубіна з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара або васьмігранніка, якая служыла зброяй.
Дружына - група з прыбліжаных князя, якая складала асноўнае яго войска і прымала ўдзел у кіраванні княства.
Калчан - скураная або драўляная сумка, чахол для стрэл.
Кальчуга - даўнейшы воінскі даспех у выглядзе сарочкі з металічных кольцаў.
8 фактаў пра Усяслава Чарадзея
- Полацк пры князю Усяславу стаў не проста вялікім, а найбуйнейшым горадам на ўсходнеславянскіх землях.
- Рагнеда - прабабка Усяслава Чарадзея
- Пабудаваў Сафійскі сабор у Полацку;
- Усяслаў быў таленавітым военачальнікам, дужым і смелым. Гэтыя якасці ён праявіў у бітве на Нямізе ў сакавіку 1067 г.
- Сучаснікі называлі Усяслава Чарадзеем, лічылі, што ён мог ператварацца то ваўком, то турам, то сокалам. Памяць аб славутым продку ўшанавана помнікам у горадзе Полацку.
- Усяслаў Чарадзей аднавіў Менск (Мінск), якія стаяў на мяжы Полацкага княства. Быў пабудаваны новы горад на злучэнні рэк Нямігі і Свіслачы, дзе некалі адбылася бітва.
- Усяслаў Чарадзей 7 месяцаў быў кіеўскім князем.
- Памёр у 1101 годзе.
Князь
Усяслаў
— не толькі
самы славуты з валадароў Полацкай дзяржавы, але i самы
загадкавы. Летапісы
кажуць, што ён нарадзiўся ад чараўнiцтва.
Нашы продкi
верылі,
што Усяслаў
мог ператварацца ў
шэрага
воўка,
у яснага сокала або ў тура з залатымі рагамi. Шмат чаго казалi людзi
пра полацкага князя. З
Кіева
ён нiбыта чуў,
як у Полацку звоняць званы. Мог прадказваць будучыню. Ці, перакiнуўшыся ў воўка, за адну ноч аббегчы ўсю сваю вялiкую дзяржаву.
Усе гэтыя
паданнi беларусы склалi таму, што Усяслаў сапраўды быў чалавек незвычайны: мудры,
дужы i
смелы. Ён часта трапляў у складанае становішча, але заўсёды знаходзіў з яго выйсце.
У летапісах гаворыцца, што
князь праліў шмат варожай крыві. Але большую частку свайго доўгага
валадарання Усяслаў жыў з
суседнімі княствамі ў
згодзе i займаўся
мірнымі клопатамі.
Пры Усяславе Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці. Парадніцца з Чарадзеем хацелі
самыя знакамітыя валадары з іншых дзяржаў.
Дачка Усяслава стала жонкаю імператара вялікай
i багатай краіны Візантыі.
Далёка ў свеце ведалі
полацкіх купцоў. Часцей за ўсё яны везлі ў іншыя
краіны воск, мёд i футра каштоўных звяроў: собаляў, гарнастаяў,
баброў, вавёрак, ліс... Іншаземныя купцы прадавалі
нашым продкам соль, алей, віно, медзь, волава. Такіх
грошай, як цяпер, не было, i людзі
разлічваліся на кірмашах
срэбнымі зліткамі або вязкамі футраў (паводле У. Арлова).
Чым знакаміты князь Усяслаў Чарадзей?
Чаму яго так празвалі ў народзе?
Сафійскі сабор
Князь Усяслаў загадаў узвесці ў Полацку Сафійскі сабор.
Яго збудавалі ў
гонар Святой Сафіі. У перакладзе з грэчаскай мовы
гэтае імя азначае «мудрасць».
Велічны
храм на стромкім беразе Дзвіны будавалі ўсёй грамадой. Гэта быў
першы каменны храм у Полацку, а магчыма, i ва ўсёй
Беларусі!. Ён меў сем купалаў з
пазалочанымі крыжамі. Знадворку храмы
тады не атынкоўвалі i не бялілі,
таму сцены сабора былі не белыя, як сёння, а
паласатыя: пласты цэглы i камянёў чаргаваліся
з пластамі будаўнічай рошчыны
(цэментнага раствору).
Следам за будаўнікамі ў сабор прыйшлі
мастакі. Яны размалявалі сцены казачна
багатымі колерамі: смарагдава-зялёным,
залацістым, чырвоным... З гэтых малюнкаў,
што называюцца фрэскамі, глядзелі
святыя ва ўрачыстым адзенні.
Падлогу майстры выклалі з
рознакаляровых плітак, i яна была падобная
на дзівосны дыван. Праз высокія
вузкія вокны лілося сонечнае святло,
а са столі галоўнага купала пазіраў з
фрэскі сам Ісус Хрыстос.
У Сафійскім
саборы не толькі маліліся Богу. Палачане прымалі там
замежных паслоў, абвяшчалі вайну i падпісвалі мір,
захоўвалі бібліятэку,
якую пачаў збіраць яшчэ князь Ізяслаў.
Вучоныя манахі старанна выводзілі тут радкі
Полацкага летапісу. Пад сценамі
сабора гараджане збіраліся
на свае агульныя сходы, што называліся вечам.
Ворагі Беларусі не раз хацелі разбурыць Сафійскі сабор. Некалькі разоў яго давялося перабудоўваць. I сёння ён зусім не такі, як пры князю Усяславе. Палачане з любоўю называюць Сафійскі сабор проста Сафіяй або Сафійкай (паводле У. Арлова)
Ворагі Беларусі не раз хацелі разбурыць Сафійскі сабор. Некалькі разоў яго давялося перабудоўваць. I сёння ён зусім не такі, як пры князю Усяславе. Палачане з любоўю называюць Сафійскі сабор проста Сафіяй або Сафійкай (паводле У. Арлова)
Дзе ў
нашай краіне быў пабудаваны
Сафійскі сабор?
Чаму ён атрымаў такую назву?
Старажытныя майстры Полацкай дзяржавы
Вучоныя-арxеолагi падлiчылi, што ў Полацім княстве жыло больш за сто майстроў розных спецыяльнасцей.
Ганчары рабілі з глiны мiскi, талеркi, збаны, кубкi i iншы посуд. Ткачы ткалi з iльняныx i ваўняных нiтак тканiны. Краўцы шылi адзенне, а шаўцы — абутак. Абутак
быў тады скураны. Жаночыя i дзiцячыя чаравiчкi вышывалi каляровымi ніткамі. Гарбары выраблялi скуры. Ладзейнiкi будавалi тагачасныя караблi — ладдзi i стругi. Жарнасекi высякалi з цвёрдага каменю жорны, а з мяккага — вастрыльныя брускi, абразкі ды крыжыкi.
Касцярэзы выразалi з косці грабянi, гузiкi i шахматныя фiгуркi, бо старажытныя беларусы надта
любілі гэтую гульню. Бондары майстравалi бочкi, дзежкi i цэбры. У кузнях працавалi кавалі. Славiлiся майстэрствам ювелiры. Яны забяспечвалi жанчын i дзяўчат рознымi ўпрыгажэннямi — пярсцёнкамi, бранзалетамi, каралямi.
Сярод усіх майстроў князь i дружыннікі асаблiва паважалi збройнiкаў. Яны выкоўвалi незаменныя на вайне сякеры i мячы, прычым такiя вострыя, што iмi можна было галіцца. У баi ваяра абараняла ад варожага ўдару
кальчуга. Яе рабілі з маленькіх
жалезных кольцаў. Толькі на
адну кальчугу ix патрабавалася
ажно 60 тысяч.
Ішла слава пра
полацкix майстроў-лучнікаў.
На блiзкай адлегласцi ад стралы з жалезным гартаваным наканечнiкам не ратавалi нi шчыты, нi кальчуга. Нават
праляцеўшы сотню крокаў, такая страла лёгка
прабiвала дубовую дошку таўшчынёю з палец. Лук даставаў
крокаў на 300—350. З iм не толькi ваявалі,
але i смела xадзiлi
паляваць на буйнога звера, а па дарозе часам маглі
зрэзаць стралою гусь, качку або чаплю (паводле
У. Арлова).
Што новага вы даведаліся пра старажытных белларускіх майстроў?
Чым славіліся полацкія лучнікі?
Пра дасягненні якіх рамёстваў сведчыць старажытная зброя?
Відэафільм пра Усяслава Чарадзея
Дадатковыя заданні
Спіс
выкарыстанай літаратуры, ілюстрацый, фотаздымкаў
1.
Гісторыя
пад знакам Пагоні. Усяслаў Чарадзей : [электронный ресурс]. – Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=oA63dIViI7k
(дата доступа 25.12.2018)
2.
За
кулісамі Полацкага царкоўнага сабора : [электронный ресурс]. – Режим доступа - http://carkva-gazeta.by/index.php?his=14
(дата доступа 25.12.2018)
3. Князь Усяслаў Чарадзей (Усяслаў Брачыслававіч) –
Всеслав Полоцкій : [электронный ресурс]. – Режим доступа: -http://epolotsk.com/page-al-alias6262.html
(дата доступа 25.12.2018)
4. Мая Радзіма – Беларусь. 4 клас : кніга для
чытання /Г.У. Трафімава, С.А. Трафімаў: -Мінск.: Аверсэв, 2015 – 156 с. : іл.
(Урок у пачатковай школе)
5.
Усяслаў
Чарадзей [электронный ресурс]. – Режим доступа: - https://www.google.com/search?biw=1366&bih=577&tbm=isch&sa=1&ei=XiohXO_EA8ayswGsxJ_QBA&q=%D1%83%D1%81%D1%8F%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%83+%D1%87%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%B9&oq=%D0%A3%D1%81%D1%8F%D1%81%D0%BB%D0%B0&gs_l=img.1.0.0l5j0i24l2j0i10i24j0i24l2.277590.281295..283614...0.0..3.350.2893.3j21j0j1......2....1..gws-wiz-img.....0..35i39.Y5IpQvltQ2A#imgrc=bYarue-QP_oXVM:
(дата доступа 25.12.2018)
6. Фотафакт. Па Полацку з
Уладзімірам Арловым : [электронный
ресурс]. – Режим доступа: - https://news.tut.by/otklik/145818.html
(дата доступа 25.12.2018)
7. Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь :
вучэб. дапам. для 4-га кл. устаноў агул. сярэд. Адукацыі з беларус. і рус.
мовамі навучання / С.В. Паноў, С.В. Тарасаў. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2018. –
166 с. : іл.
Комментариев нет:
Отправить комментарий