Сын Рагнеды - Яраслаў Мудры
Слоўнік
Закон - абавязковыя правілы паводзін, вызначаныя дзяржавай.
Кіеўская Русь - старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян.
Печанегі - саюз качавых стэпавых плямёнаў, якія рабілі набегі на Кіеўскую Русь.
Сабор - галоўная царква горада.
8 фактаў пра Яраслава Мудрага
- Сын Рагнеды, празваны Мудрым за свой розум;
- Пры княжанні Яраслава Мудрага ў 11 стагоддзі Кіеўская Русь дасягнула вяршыні славы і велічы;
- Пасля смерці бацькі княжыў у Кіеве, Ноўгарадзе;
- Напісаў першы агульны для ўсіх закон "Русская праўда";
- Па яго загадзе ў Кіеве пабудаваны сабор у імя святой Сафіі - Сафійскі сабор (11 ст) у гонар перамогі войска Яраслава ў 1036 г. над печанегамі, якія напалі на Кіеў; а таксама заснаваны Кіева-Пячэрскі манастыр;
- Лічыў, што аб'ядноўваць дзяржаву трэба не толькі зброяй, але і верай ў Хрыста;
- Загадзя падзяліў Кіеўскую Русь паміж сынамі, загадаў ім кіраваць разумна, не сварыцца паміж сабою;
- Ведаў замежныя мовы, любіў чытаць. У яго вялікай бібліятэцы былі кніжкі на славянскай, грэчаскай і іншых мовах.
Відэафільм "Сын Рагнеды - Яраслаў Мудры"
Сын
полацкай князёўны
Рагнеды Яраслаў
Мудры стаў адным
з самых знакамітых
князёў,
якія
валодалі
Кіевам.
Ён упершыню сярод усходніх славян увёў у сваёй дзяржаве пісаныя законы.
Яны былі
сабраны у кнізе, якая атрымала назву «Руская праўда».
Пазней
законы Яраслава дапаўняліся іншымі князямі. Па гэтых законах
у старажытнай Кіеўскай дзяржаве вяршылі суд на працягу некалькіх стагоддзяў. На іх аснове заключаліся палітычныя дагаворы,
перамір’і
i саюзы.
За
сваё жыццё Яраслаў
зрабіў
шмат чаго, што назаўсёды ўвайшло ў гісторыю. Але самае значнае
— гэта яго законы. Менавіта за іх яго празвалі Мудрым.
Яраслаў Мудры клапацiўся i пра адукацыю. Ён сам умеў чытаць i пiсаць, што ў
тыя часы было вялiкай рэдкасцю. Пры iм у Кiеве пачалi перапісваць кнiгi. Ён стварыў
i першае вучылішча, у якiм трыста юнакоў сталi пiсьменнымi. Адкрыў першую ў
Кiеве бiблiятэку, якая размяшчалася ў царкве.
Пры Яраславе Мудрым быў пабудаваны храм Святой Сафіі, якi сваiм багаццем i
прыгажосцю супернічаў з цэрквамi Царграда-Канстанцiнопаля. Яраслаў упершыню
абнёс Кiеў каменнымі сценамi са славутаю Залатою Брамаю. Пры Яраславе каля Кіева
ўзвялi i першы манастыр — Пячэрскі. Такую назву ён атрымаў таму, што да
Яраслава манаxi жылi ў пячорах, якiя капалi пад узгоркамi. Пасля таго як Яраслаў
адбудаваў Пячэрскi манастыр, у iм жылi многiя вялiкiя манахі. Гэты манастыр
стаў цэнтрам праваслаўнай рэлiгii ў старажытнай Кіеўскай дзяржаве.
Пасля смерцi Яраслава паxавалi ў Сафiйскай царкве, у мармуровай труне, якая
існуе да сённяшняга дня.
Яраслаў Мудры княжыў у Кіеве, але ж быў ён сынам полацкай
князёўны Рагнеды, унукам полацкага князя Рагвалода! I мы павінны ганарыцца тым,
што якраз сын Рагнеды здолеў умацаваць старажытную Кiеўскую дзяржаву, даць ёй
пісаныя законы. Ганарыцца тым, што, дзякуючы намаганням менавiта ўнука Рагвалода, старажытная Кiеўская дзяржава набыла тую моц i славу, якія далi ёй магчымасць
стаць вялікай славянскай дзяржавай, агульнай гістарычнай радзiмай сучасных
беларусаў, украiнцаў i расiян (паводле У. Бутрамеева)
Пытанні:
- Якiя галоўныя змены ў жыцці Кіеўскай Русi адбылiся пры Яраславе Мудрым?
- Чаму памяць аб гэтым князю захоўваецца да нашых дзён?
Дадатковыя заданні
2.
Спіс
выкарыстанай літаратуры,ілюстрацый, фотаздымкаў
1.
08._Святой
благоверный Ярослав Мудрый : Руская праўда : [электронный ресурс]. – Режим доступа:
- https://www.youtube.com/watch?v=Ub84hQqKato (дата доступа 24.12. 2018)
2. Мая Радзіма – Беларусь. 4 клас : кніга для
чытання /Г.У. Трафімава, С.А. Трафімаў: - Мінск.: Аверсэв, 2015 – 156 с. : іл. (Урок
у пачатковай школе)
3.
Руская
праўда : [электронный ресурс]. – Режим доступа: -https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B0
(дата доступа 24.12.2018)
4. Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь :
вучэб. дапам. для 4-га кл. устаноў агул. сярэд. Адукацыі з беларус. і рус.
мовамі навучання / С.В. Паноў, С.В. Тарасаў. – Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2018. –
166 с. : іл.
Комментариев нет:
Отправить комментарий